Тэракт у Афганістане

3 августа 2013
Узрыў прагрымеў ля варот індыйскага консульства. Ні адзін з дыпламатаў траўм не атрымаў. Аднак, паводле некаторых звестак, загінулі 8 дзяцей, больш за 20 чалавек атрымалі раненні. Сярод пацярпелых - трое паліцэйскіх. Паводле слоў відавочцаў, тэракт учынілі трое смяротнікаў. Яны пад'ехалі да варот дыпведамства на аўтамабілі, начыненым узрыўчаткай. Адказнасць за атаку пакуль ніхто з экстрэмістаў на сябе не ўзяў.