Тэракт на паўднёвым усходзе Турцыі магла ўчыніць 18-гадовая смяротніца

21 июля 2015

Аб гэтым паведаміла МУС краіны. Тэрарыстка прыехала з Сірыі каля месяца таму. Паводле апошніх звестак, ахвярамі выбуху сталі больш як 30 чалавек. Больш за 100 атрымалі раненні. Большасць пацярпелых - курды-добраахвотнікі, якія рыхтаваліся да паездкі ў сірыйскі горад Кабані, каб аднавіць дамы, разбураныя экстрэмістамі "Ісламскай дзяржавы". Менавіта гэтая групоўка, меркавана, стаіць за тэрактам. Магутны выбух прагрымеў напярэдадні ў павеце Суруч недалёка ад мяжы з Сірыяй. Бомба спрацавала ў кафэ каля мясцовага культурнага цэнтра.