Тайфун "Мітаг" пагражае Тайваню і Кітаю

30 сентября 2019

На Тайвань і Кітай насоўваецца магутны тайфун "Мітаг". Аб’яўлена штармавое папярэджанне. Максімальная хуткасць ветру можа дасягнуць 162 кіламетраў за гадзіну. На поўначы і паўночным усходзе Тайваня  сёння ўведзены надзвычайныя меры. Закрыты дзіцячыя садкі, школы, дзяржаўныя ўстановы. У Кітаі з прыбярэжных раёнаў  ужо эвакуіравалі каля 20 тысяч людзей. Марскім суднам  дадзены загад  вярнуцца ў порт. З затрымкамі адпраўляюцца рэйсы з аэрапортаў.