Святы Іуда прыйшоў у Латвію і абясточыў адразу тры гарады

29 октября 2013

Парывы ветру ў найбліжэйшы час тут будуць дасягаць 32 метраў за секунду. Ахвярамі стыхіі ў Еўропе тым часам сталі ўжо 13 чалавек. Пацярпелі Вялікабрытанія, Германія, Данія, Нідэрланды і Францыя. Чакаецца, што сёння ўраган Святы Іуда дасягне Санкт-Пецярбурга.
Шторм атрымаў імя апостала Іуды Фаддзея, які шануецца ў Вялікабрытаніі як заступнік бяздольных. Стыхія абрынулася на Еўропу ў дзень яго памяці - 28 кастрычніка.