Цвыркуны аказаліся вінаватыя ў акустычнай атацы на амерыканскае пасольства ў Гаване

8 января 2019

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы ЗША і Вялікабрытаніі. Інцыдэнт з дыпламатамі здарыўся яшчэ ў 2017 годзе. Вашынгтон палічыў, што гэта адбылося пасля гукавых атак, за якімі стаяць спецслужбы Кубы. Але запісаныя на прыстасаванне  гукі маглі выдаваць толькі цвыркуны, сцвярджаюць эксперты. Дарэчы, Штаты выслалі з краіны 15 кубінскіх дыпламатаў, калі ад амерыканцаў у Гаване паступілі скаргі на галавакружэнне і млоснасць. Яшчэ адны абвінавачанні ў 2018 годзе ў падобных акустычных атаках ЗША прад'явілі і Кітаю.