Муж и жонка Мэёт, якіх абвінавачвалі ў згвалтаванні прыёмных дзяцей з Казахстана, прызнаныя вінаватымі

9 августа 2013

У амерыканскім горадзе Вустэр муж и жонка Мэёт, якіх абвінавачвалі ў згвалтаванні прыёмных дзяцей з Казахстана, прызнаныя вінаватымі. Хлопчык і дзяўчынка пераехалі да Лінды і Джозафа 9 гадоў таму. Дзяўчынцы на той момант было 8, хлопчыку 13 гадоў. Усынавіцеляў арыштавалі яшчэ ў 2009 годзе, аднак тады іх прызналі невінаватымі. Сёлета суд вярнуўся да гэтай гучнай справы пасля таго, як высветлілася, што ў Лінды ёсць дзіця ад прыёмнага сына. Аб меры пакарання пакуль не паведамляецца: прысуд павінны абвясціць 22 жніўня.