Сума ўкраінскага дзярждоўгу перавысіла 76 мільярдаў долараў

6 сентября 2017

Па стане на 31 ліпеня гэтага года агульная сума ўкраінскага дзярждоўгу перавысіла 76 мільярдаў долараў, павялічыўшыся на 1,39%. Пра гэта паведамляе міністэрства фінансаў Украіны. Знешні доўг краіны павялічыўся да амаль 37,5 мільярда ў доларавым эквіваленце, прамы ўнутраны - да 26,6 мільярда. Зараз на кожнага жыхара Украіны прыходзіцца каля тысячы сямісот шасцідзесяці долараў дзярждоўгу. У дачыненні да ВУП узровень доўгу дасягнуў прыкладна 80 працэнтаў.