Суд у Егіпце аб'явіў па-за законам палесцінскі рух ХАМАС

4 марта 2014

Суд у Егіпце аб'явіў па-за законам палесцінскі рух ХАМАС і любую яго дзейнасць на тэрыторыі краіны. Матывіровачная частка рашэння пакуль не апублікаваная, аднак вядома, што ХАМАС падтрымліваў цесныя сувязі з Братамі-мусульманамі, цяпер забароненымі ў Егіпце за тэрарызм. Цяперашнія егіпецкія ўлады разгарнулі шырокую кампанію барацьбы супраць ісламістаў, якіх падазраюць у тэрарызме і наўмыснай дэстабілізацыі становішча ў краіне.