Суд Рыа-дэ-Жанэйра дазволіў Патрыку Хікі вярнуцца дадому

17 ноября 2016

Суд Рыа-дэ-Жанэйра дазволіў былому прэзідэнту Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыку Хікі вярнуцца дадому. У жніўні ірландзец быў арыштаваны па падазрэнні ў незаконным продажы білетаў на Алімпійскія гульні. Сам Хікі ўсё адмаўляе.

Навіна аб вяртанні прагучала на Генасамблеі асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. У Хікі праблемы з сэрцам. Ён будзе дома чакаць суда. Магчыма, на працягу двух гадоў.

Пасля вяртання Хікі падзякаваў Прэзідэнту Беларусі і кіраўніку НАК за словы падтрымкі ў свой адрас падчас правядзення 45-й Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў, што Беларусь падзяляе пазіцыю выканкама ЕАК аб адсутнасці доказаў вінаватасці Патрыка Хікі.