Стральба ў ліванскім горадзе Сідон

24 июня 2013
12 ліванскіх вайскоўцаў загінулі ад рук прыхільнікаў суніцкага прапаведніка Ахмада аль-Ясіра ў горадзе Сідон. Сутыкненні пачаліся пасля таго, як апошнія адкрылі агонь па армейскім КПП. Ліванскае насельніцтва ў асноўным дзеліцца на шыітаў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Сірыі Башара Асада, і сунітаў - прыхільнікаў баевікоў, што змагаюцца супраць сірыйскага лідара. Пры гэтым міжканфесійныя супярэчнасці сталі больш прыкметныя апошнія некалькі тыдняў, пасля таго як шыіцкі рух Хізбалах адкрыта ўступіў ў сірыйскі канфлікт на баку Дамаска.