Страляніна ў кафэ амерыканскага горада Нэшвіл

23 апреля 2018

Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ двое шпіталяваныя. Агонь адкрыў 29-гадовы Трэвіс Рэйнкінг. Ён прыйшоў толькі ў паліто, якое скінуў падчас страляніны. Злачынцу атрымалася схавацца.

Дон Ааран, афіцыйны прадстаўнік паліцыі г. Нэшвіл, ЗША: "Верагодна, Трэвіс Рэйнкінг дагэтуль знаходзіцца на волі з двума відамі зброі. Паводле нашых звестак, Рэйнкінг пасля страляніны адправіўся ў сваю кватэру, надзеў пару штаноў і пайшоў у лясны масіў побач з домам. Там ён быў заўважаны адным са сведак. Паліцыя працягвае яго пошук".

Эксперты не выключаюць, што стралок псіхічна хворы. Летась Рэйнкінга затрымалі за знаходжанне ў забароненай зоне Белага дома. Тады ў яго канфіскавалі чатыры віды агнястрэльнай зброі.