Страшнае ДТЗ у Егіпце

21 марта 2015

Сама меней 35 чалавек загінулі. Аварыя здарылася недалёка ад Каіра. Аўтобус, які развозіў супрацоўнікаў будаўнічай кампаніі, упаў з эстакады ў канал. Улады не выключаюць, што колькасць ахвяраў ДТЗ можа павялічыцца. У салоне знаходзіліся 56 чалавек. Зараз на месцы здарэння ідуць выратавальныя работы. Адна з версій аварыі - перавышэнне хуткасці вадзіцелем аўтобуса.