Краіны - члены АБСЕ ўзгаднілі кандыдатуру новага Генеральнага сакратара

12 июля 2017

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі дзеючы кіраўнік АБСЕ Себасцьян Курц, прадстаўнікі краін - членаў АБСЕ падтрымалі кандыдатуру швейцарскага дыпламата Томаса Грэмінгера. Бакі таксама ўзгаднілі прызначэнні на тры іншыя пасады. Новым камісарам па справах нацменшасцяў стане былы Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, прадстаўніком па свабодзе СМІ - француз Арлем Дэзір, а кіраўніком Бюро па дэмакратыі і правах чалавека - прадстаўніца Ісландыі. Зацвярджэнне ўсіх кандыдатур адбудзецца ў найбліжэйшыя дні. Нагадаем, з 1-га ліпеня АБСЕ ўпершыню ў гісторыі засталася без Генеральнага сакратара (паўнамоцтвы былога скончыліся 30-га чэрвеня). Урэгуляваць кадравы крызіс перашкаджалі ў тым ліку рознагалоссі паміж Расіяй і ЗША.