Зяленскага не хвалююць размовы аб яго легітымнасці

25 мая 2024

Зяленскі заявіў, што яго не асабліва хвалююць размовы аб яго нелегітымнасці ў якасці прэзідэнта Украіны. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю, размешчаным на YouTube-канале казахстанскага выдання. Прычым прызнаўся на рускай мове.

Акрамя іншага, для адказу на пытанне наконт легітымнасці рэкамендаваў звярнуцца да законаў і Канстытуцыі Украіны. Але, да якіх менавіта артыкулаў апелюе, не ўдакладніў.

Нагадаем, тэрмін паўнамоцтваў Зяленскага скончыўся 20 мая. Ён павінен быў перадаць свае правы і абавязкі новаабранаму прэзідэнту. Але выбары праводзіць не стаў. З аднаго боку, усё нібы законна: ваеннае становішча прама забараняе правядзенне любых выбарчых кампаній. З другога, Канстытуцыя прадугледжвае без якіх-небудзь выключэнняў, што выбары прэзідэнта павінны праводзіцца на пяты год яго кадэнцыі, але з агаворкай: без новага прэзідэнта працягвае працаваць стары.

Меркаванне саміх украінцаў ніхто не ўлічвае. Згодна з апошнімі апытаннямі, рэйтынг Зяленскага ўпаў да 17 %.