Дзіўныя метады прыцягнення новых саюзнікаў дэманструе ЕС

16 октября 2013
Няйначай як палітыкай шантажу называюць заявы Еўрасаюза аб тым, што падпісанне з Украінай пагаднення аб асацыяцыі адбудзецца толькі пасля вызвалення або адпраўкі на лячэнне за мяжу экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі. Аб гэтым паведаміў член Еўракамісіі па пытаннях пашырэння Еўрапейскай палітыкі і суседства Штэфан Фюле. У афіцыйнай фармулёўцы гэта кваліфікуецца як абавязковае патрабаванне Савета ЕС у галіне рэформы сістэмы юстыцыі. Фюле нагадаў, што вызваліць Цімашэнку трэба да вільнюскага саміту Усходняга партнёрства.