Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ў старасвецкія пакоі

6 октября 2015

Мэбля, аксесуары і музычныя інструменты XIX стагоддзя. Чаму экспазіцыя беларускіх сядзіб мінулага стагоддзя разгарнулася менавіта ў Дзяржынску, ведае Ларыса Гулякевіч.

Аўтэнтычная мэбля, прадметы інтэр'ера, нават самыя маленькія і інтымныя дробязі з асабістага жыцця гаспадароў беларускіх сядзіб XIX стагоддзя былі прывезены з Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту ў Дзяржынск невыпадкова. Справа ў тым, што да 1932 года Дзяржанск насіў назву Койданава. Звесткі аб ім вядомы аж з XII стагоддзя. Тут быў пабудаваны койданаўскі замак. На працягу розных стагоддзяў гэтыя мясціны належылі і князю Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонту Першаму Старому і магнатам Радзівілам.

Гэтыя швачкі, якія дапамагалі гаспадыні ў вышывальным майстэрстве, былі амаль трэцяй рукой вышывальшчыцы.

У такую птушыную дзюбу заціскалася тканіна і нацягвалася - неабходны працэс, каб выканаць твор мастацтва сваімі рукамі. Посуд, мэбля, нават фізгармонія - а разам духавы і клавішны музычны інструмент. На жаль, спецыялістаў, якія маглі б на ім іграць, пакуль што не знайшлося.

Тэхналогіі вырабу сілуэтаў былі розныя. Спачатку алоўкам абрысоўвалі цень чалавека, якога садзілі са свечкай перад белай тканінай. Сёння ў рамках выставы праводзяцца майстар-класы па выразанні сілуэтаў. Мода ж вяртаецца.

Гісторыка-краязнаўчы музей ў Дзяржынску рыхтуе яшчэ некалькі залаў з рознымі экспазіцыямі. Адна з іх прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. Новы час патрабуе і новых інтэрактыўных тэхналогій.

Увесь музейны комплекс у сучасным Дзяржынску адкрыецца ў наступным годзе да юбілею горада - 790-годдзя.