Прыхільнікі звергнутага Махамеда Мурсі не пакідаюць барыкад на каірскіх вуліцах

13 августа 2013
Яны збіраюцца стаяць да канца, пакінуўшы без увагі пагрозу адключыць ваду і электрычнасць у палатачных гарадках. Дэманстранты гавораць, што гатовыя памерці за тое, каб абраны імі прэзідэнт вярнуўся да ўлады. Паліцыя дала ім суткі, каб пакінуць палаткі і спыніць маніфестацыі. Пасля гэтага плануецца пачаць паэтапную аперацыю па ліквідацыі ачагоў пратэсту. Больш падрабязна пра тое, што адбываецца зараз у Каіры і ў іншых гарадах Егіпта, у нашым рэпартажы ў Панараме.