У Вялікабрытаніі больш за 30 тыс. чалавек заразіліся ВІЧ і гепатытам праз донарскую кроў у 70-80-х гадах

27 мая 2024

Паўторны іск супраць урада Вялікабрытаніі падалі сотні пацярпелых у выніку заражэння крыві пасля пералівання. Паводле вынікаў расследавання, больш як 30 тыс. чалавек заразіліся ВІЧ і гепатытам праз донарскую кроў у 70-80-х гадах.

Пры гэтым брытанскія ўлады наўмысна ігнаравалі пагрозу здароўю людзей, адмаўляючыся прызнаваць масавы характар інфекцый. У выніку каля 3 тыс. чалавек памерлі.

Разгляд пачалі толькі ў сярэдзіне 2017 года. Брытанскі прэм'ер Рышы Сунак пасля публікацыі дакладу прынёс выбачэнні за бяздзейнасць улад у тыя гады. Пацярпелым абяцалі кампенсацыі ў памеры больш чым 3 млн долараў. Тым не менш, яны маюць намер судзіцца далей.