У Літве падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

27 мая 2024

Курс не зменіцца. У Літве завяршылася галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта. Яўка выбаршчыкаў крыху больш за 49,5 %. У асноўны дзень прагаласавалі толькі 38 % грамадзян.

Перамогу атрымлівае дзеючы прэзідэнт Наўседа, набраўшы 74 % галасоў. Яго саперніцу - прэм'ер-міністра Літвы Шыманітэ - падтрымалі 24 % выбаршчыкаў. Яна ўжо прызнала сваё паражэнне.