Стала вядома імя новага саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы

19 сентября 2019

Ім стаў дзеючы спецпрадстаўнік Злучаных Штатаў па справах заложнікаў  Роберт О’Браен. Кіраўнік Белага дома выказаў упэўненасць, што О’Браен выдатна справіцца з працай. Нагадаем, О’Браен змяніў на пасадзе памочніка па нацбяспецы Джона Болтана, які быў звольнены 10 верасня.