Сталі вядомыя новыя падрабязнасці катастрофы ў Пенсільваніі

14 мая 2015

Цягнік "Амтрак", вагоны якога ўчора ўначы сышлі з рэек, перавысіў хуткасць амаль у два разы. Перад заходам на паварот састаў рухаўся на 160 кіламетрах за гадзіну пры аптымальных 80. Больш за тое, цягнік не быў абсталяваны сістэмай бяспекі, якая павінна была аўтаматычна рэгуляваць хуткасць у небяспечнай сітуацыі. Паводле апошніх звестак, у выніку крушэння 7 чалавек загінулі і яшчэ больш за 200 пацярпелі. Чорная скрыня цягніка знойдзеная, зараз яе расшыфроўваюць.