Сталі вядомыя некаторыя дэталі расследавання тэракта ў Бостане

17 апреля 2013

Бомбы былі вырабленыя са скараварак і начыненыя порахам, падшыпнікамі і цвікамі. Мяркуецца, што прыстасаванні былі схаваныя ў непрыкметныя торбы і прыведзеныя ў дзеянне пры дапамозе таймераў. Амерыканская прэса сёння піша, што кошт кампанентаў бомб быў не больш за сто долараў, а прастата іх канструкцыі значна ўскладніць задачу пошуку злачынцаў. Агенты ФБР заклікаюць відавочцаў дасылаць фота- і відэаматэрыялы з месца здарэння.


 


Улічваючы выбар месца выбуху, відавочна, што мэтай тэракта было забойства як мага большага ліку людзей, а не ліквідацыя кагосьці канкрэтна. Паводле апошніх звестак, загінуўшых трое, больш як 180 параненыя.