ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні 12-ці расійскіх кампаній

26 сентября 2018

ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні 12-ці расійскіх кампаній за ўцягнутасць у дзейнасць, накіраваную супраць нацбяспекі і міжнародных інтарэсаў Штатаў. Аб гэтым гаворыцца ў загадзе Міністэрства гандлю, які ўступае ў сілу сёння. Кампаніям забараняецца продаж або перадача любых амерыканскіх тэхналогій і тавараў. Парушальнікам пагражаюць паўторныя санкцыі.