Актуальнае інтэрв'ю з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым

20 октября 2014

Лагістыка і стварэнне сумесных прадпрыемстваў стануць стымулам павелічэння тавараабароту паміж Беларуссю і Латвіяй. Набыць новых партнёраў і аднавіць старыя кантакты дапамог бізнес-форум, які прайшоў у Рызе падчас правядзення дней Мінска. Супрацоўніцтва паміж сталіцамі дапаможа інтэграцыі бізнесу. У якасці такой пляцоўкі на канферэнцыі назвалі - з беларускага боку свабодную эканамічную зону Мінск і сталічны тэхнапарк, а з боку Рыгі - порт. Новыя падыходы да старых і будучых праектаў глядзіце сёння ўвечар у Актуальным інтэрв'ю з мэрам сталіцы Латвіі Нілам Ушаковым.