ЗША пагражае Кітаю новымі пошлінамі на імпарт у памеры 325 мільярдаў долараў

13 июня 2019

Вашынгтон настойвае, каб Пекін  пайшоў на ўступкі ў спрэчных гандлёвых пытаннях. Іх шмат, але больш за ўсё кіраўнік Белага дома незадаволены тым, што Кітай прадае Амерыцы больш, чым у яе купляе.

Дональд Трамп ізноў пацвердзіў, што збіраецца правесці сустрэчу са старшынёй КНР  Сі Цзіньпінам  на палях саміту "дваццаткі" ў Японіі. Ён пройдзе ў канцы гэтага месяца. Нагадаем, у пачатку чэрвеня  ўрад Кітая  ўвёў імпартныя пошліны ў дачыненні да больш як 5 тысяч тавараў са Злучаных Штатаў Амерыкі. У маі  амерыканскія ўлады  абклалі пошлінамі кітайскую прадукцыю.