Амаль 94 % насельніцтва краіны маюць магчымасць збіраць адходы паасобна

7 октября 2019

Амаль 94 %  насельніцтва краіны маюць магчымасць збіраць адходы паасобна. Гэта журналістам АТН паведамілі   ў Міністэрстве ЖКГ.  

За 8  гадоў гэты паказчык вырас    практычна на чвэрць.   У тры разы павялічылася   колькасць пляцовак у дварах    з рознакаляровымі кантэйнерамі (для шкла, паперы і пластыку), у тым ліку  крытыя, а таксама    з паглыбленнем.  Гэта, дарэчы, новы экатрэнд.   Такія смеццевыя бакі больш    эфектыўныя ў эксплуатацыі, няхай і каштуюць даражэй.  Пакуль у Беларусі кантэйнеры з падземным паглыбленнем ёсць  у Магілёве, Пінску, Наваполацку, Оршы і Мінску.   Усяго іх 350   па ўсёй краіне. 

Ці ўплывае мадэрнізацыя кантэйнераў   на сумленне беларусаў? І ці гатовыя камунальныя службы   да перапрацоўкі такой колькасці другаснай  сыравіны?   Журналісты АТН правялі ўласнае расследаванне. Адказы ўжо ў сераду ў новым выпуску "На кантролі Прэзідэнта".