ЗША сутыкнуліся са стратамі праз памяншэнне турпатоку з Кітая

20 августа 2019

Летась колькасць візітаў паменшылася амаль на тры мільёны, што адбілася на прыбытку магазінаў. Эксперты мяркуюць, віной усяму ўзмацненне жорсткасці выдачы віз кітайскім грамадзянам, паніжэнне курсу юаня ў дачыненні да долара і, вядома ж, гандлёвая вайна паміж краінамі. Аб рэкордных стратах ужо заявілі люксавыя брэнды "Гучы" і "Тыфані": прыбыткі знізіліся на 25 % у першым квартале. Паводле статыстыкі, уклад турыстаў з Кітая ў эканоміку ЗША самы істотны. Адна паездка ў Штаты абыходзіцца ім у сярэднім у сем тысяч долараў.