Беларускія вайскоўцы атрымалі першы навучальна-баявы самалёт Як-130

15 апреля 2015

На аэрадром Ліды раніцай яго даставілі ў разабраным выглядзе на борце грузавога Іл-76. Перад гэтым крылатая машына прайшла праверку ў расійскіх ВПС. У Мінабароны адзначылі, што на аснове існуючых дамоўленасцяў хутка яшчэ 3 такія ж самалёты ўкамплектуюць ваенна-паветраныя сілы Беларусі. Пастаўка дадзенай тэхнікі пашырыць магчымасці ў падрыхтоўцы лётнага складу. У перспектыве авалоданне палётамі на самалётах так званага пятага пакалення.

Ігар Голуб, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Міністэрства абароны Беларусі: "Змяшчаецца ў грузавую кабіну нашага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 і перавозіцца сюды ўжо ў грузавой кабіне. Будзе арганізаванае практычнае перавучванне асабістага складу - гэта і лётнага, і інжынерна-тэхнічнага складу на самалёт Як-130 і далей яго практычнае засваенне".

Двухмесны навучальна-баявы самалёт Як-130 прызначаны для асноўнай і павышанай падрыхтоўкі лётчыкаў. Самалёт вызначаецца цудоўнай манеўранасцю і сучасным бартавым абсталяваннем. Машына здольная несці да 3 тон баявой нагрузкі - ракеты, бомбы і гарматы.