ЗША знялі санкцыі з Турцыі

24 октября 2019

ЗША знялі санкцыі з Турцыі, уведзеныя праз пачатую Анкарой ваенную аперацыю на паўночным усходзе Сірыі. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў намер вывесці амерыканскія войскі з Сірыі. Пры гэтым Вашынгтон пакіне нафтавыя радовішчы на паўночным усходзе Сірыйскай Рэспублікі пад сваім кантролем і пазней вырашыць, што з імі рабіць.