ЗША плануюць упершыню размясціць на сваіх ваенных караблях лазерную зброю

9 апреля 2013

Доследны  ўзор такой зброі, здольнай паражаць, у прыватнасці, беспілотныя лятальныя апараты, усталююць на пераабсталяваным у плыўбазу ВМС караблі Понс,  які знаходзіцца ў раёне Персідскага заліва. Арыентовачны кошт узору складзе крыху больш чым 30 мільёнаў долараў. У Пентагоне ўпэўненыя, што выдаткі ў канчатковым выніку перарастуць у  эканомію, паколькі кошт аднаго лазернага стрэлу не будзе перавышаць аднаго долара.