ЗША пакінулі Анкару без гандлёвых ільгот

17 мая 2019

Дональд Трамп падпісаў указ, паводле якога Турцыя больш не з'яўляецца краінай, якая развіваецца, у рамках так званай праграмы прэферэнцый для імпарту. Яна дазваляла экспартаваць тысячы тавараў у ЗША без выплаты пошліны. Сваё рашэнне кіраўнік Белага дома растлумачыў высокім узроўнем эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым Вашынгтон таксама вырашыў удвая - да 25 % - знізіць тарыфы на імпарт турэцкай сталі.