"Амкар" Сяргея Балановіча адбірае ачкі ў чэмпіёна Расіі

21 сентября 2015

У 8 туры прэм'ер-лігі "Зеніт" на сваім полі згуляў унічыю з пермякамі, 1:1. Гаспадары ў першым тайме пасля дакладнага ўдару Дзюбы адкрылі лік, госці адыграліся пасля перапынку. Нарвежац Анене адзначыў дэбют у лізе голам, 1:1. "Зеніт" трэці ў табліцы. Лідзіруе ЦСКА, які абгуляў Мардовію, 6:4.