ЗША накіруюць на Блізкі Усход дадатковую ваенную сілу

27 марта 2017

ЗША накіруюць на Блізкі Усход дадатковую ваенную сілу для барацьбы з "Ісламскай дзяржавай". Плануецца, што ў рэгіён прыбудуць каля 200 вайскоўцаў-дэсантнікаў па запыце камандавання ў Багдадзе. Пра гэта паведамляе "Фокс Ньюз". Дзве роты амерыканскай арміі паляцяць альбо ў Ірак, альбо ў Сірыю. Чакаецца, што канчатковае рашэнне аб узмацненні супрацьстаяння экстрэмістам сёння прыме генерал-лейтэнант Стывен Таўнсенд.