Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне працягнецца сёння дзвюма гонкамі праследавання

19 декабря 2020

Чацвёрты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне, які прымае Хохфільцэн, працягнецца сёння дзвюма гонкамі праследавання. Спачатку на старт выйдуць мужчыны. Па выніках спрынту першым з беларусаў на дыстанцыю адправіцца Антон Смольскі. Таксама ў праследаванні выступяць Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Раман Ялётнаў. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 14:50. Праз дзве гадзіны ў барацьбу ўступяць жанчыны. Алена Кручынкіна будзе стартаваць 7-й, саступаючы нарвежцы Тырыль Экхаф 40 секунд. Трапілі ў старт-ліст Ганна Сола, Дзінара Алімбекава і Ірына Крыўко.