Тэрміновая навіна з Гамбурга

4 августа 2015

Серыя выбухаў прагрымела ў былым бункеры часоў Другой сусветнай вайны. Пацярпелі 43 чалавекі, у большасці - цяжкае атручанне ўгарным газам. Полымем абхопленыя шэсць паверхаў будынка, на месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Прычына выбуху пакуль не ўстаноўленая. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у бункеры знаходзілася сталярная майстэрня, у якой захоўваліся лятучыя маслы.