Спецслужбы ЗША правяраюць сапраўднасць паведамленняў аб забойстве ісламістамі журналіста Стывена Сотлафа

3 сентября 2014
Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента Джэн Псакі выказала словы падтрымкі сям'і журналіста. Сотлаф працаваў на шэраг выданняў, у тым ліку часопісы Тайм і Форын Полісі, ён быў захоплены ў Сірыі год таму, як толькі перасёк мяжу з Турцыяй. Напярэдадні баевікі групоўкі Ісламская дзяржава апублікавалі ў Інтэрнэце кадры забойства амерыканскага журналіста. Баявік пагражае расправіцца і з іншым заложнікам - брытанцам Дэвідам Хэйнсам і заклікае ЗША да вывядзення войскаў з Ірака. Напрыканцы жніўня ў Інтэрнэце быў размешчаны відэазапіс забойства ісламістамі ў Іраку амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі.