З надыходам халадоў прыбавілася работ у камунальнікаў

25 октября 2018

З надыходам халадоў лісце ў апошнія дні ападае яшчэ больш актыўна. Як і куды прыбіраюць "золата восені" і хто натхняецца жывымі фарбамі - рэпартаж Юліі Токар.

Пятую восень запар Міхаіл Давыдок сустркае лістапад за рулём гэтага аўто. Сучасны камбайн дазваляе прыбіраць апалае лісце не толькі з большай плошчы, але і замяняе дзевяць рабочых з граблямі. Коўш адначасова заграбае, здрабняе і такім чынам у кузаў лісце трапляе няспынным патокам.

З-за рэзкіх халадоў стракаты дыван у скверах і парках з кожным днём займае ўсё большую плошчу. На вуліцах ідзе маштабная ўборка - задзейнічана ўся спецтэхніка.

Для зручнасці ўборкі і каб было хутчэй - выкарыстоўваюць вось такія пыласосы. Яны раздзімаюць лісце на два бакі, каб потым іх было зграбаць лягчэй.

Пыласосіць газоны больш цікава, чым дома. Але ж для бяспекі ў першую чаргу прыбраць неабходна лісце уздоўж вуліц і пешаходных дарожак. А таксама ўваходы ў паркі і тэрыторыі ля атракцыёнаў. Пажухлая і мокрая лістота на дарогах можа прывесці да аварыі, а пешаходы могуць паслізнуцца.

Частка сабранай лістоты будзе на наступны год угнаеннем для расліннасці. Асноўную ж масу звозяць на палігоны.

Для многіх восень - гэта пара творчых эксперыментаў. Майстар Вольга Хачкова падчас лістападу жывымі штучнымі фарбам "малюе" на тканіне. Вось так спрытна кляновыя лісты, кара дуба, чарніцы пакідаюць ўзоры на паланціне.

Але ж напрыканцы восені ўборка лістоты не скончыцца. Калі зараз каштаны цалкам "распрануліся", дуб і вярба скідаць лісце будуць да зімы. А гэта значыць, што ў мастакоў яшчэ ёсць час на творчасць, а ў дворнікаў - праца ў самым разгары.