Спецназ Ірака прасоўваецца да цэнтра Масула

3 ноября 2016

Адначасова вайскоўцы вядуць зачыстку ў вызваленым напярэдадні прыгарадзе Гагджалі - ліквідаваныя каля дзясятка экстрэмістаў. Падраздзяленні правяраюць кожны дом і сутарэнне. Паміж тым завадатар "Ісламскай дзяржавы" спрабуе ўтрымаць баевікоў ад уцёкаў з Масула, заклікае іх супраціўляцца іракскім войскам. Акрамя таго, у сваім звароце - першым з пачатку аперацыі - Абу Бакр аль-Багдадзі заявіў, што варта весці барацьбу супраць Турцыі, якая, паводле яго слоў, з'яўляецца "саюзнікам атэістаў". Месцазнаходжанне лідара ІДІЛ па-ранейшаму невядомае.