Спецыялісты САЗ далі ацэнку карона-вірусу MERS

17 июня 2015

Успышка захворванняў, выкліканых карона-вірусам MERS у Карэі, не ўяўляе глабальнай пагрозы, а з'яўляецца толькі сігналам для прыняцця мер. Пра гэта заявілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. На думку спецыялістаў САЗ, асобныя выпадкі захворвання карона-вірусам, выяўленыя ў Еўропе, не сведчаць, што інфекцыя атрымала распаўсюджванне на еўрапейскім кантыненце. Між тым агульная колькасць ахвяр хваробы ў Паўднёвай Карэі ўжо дасягнула 20 чалавек, інфіцыраваных - больш за 160.