Аграрыям штата Барынас перадалі 37 грузавікоў МАЗ і 100 трактароў Беларус

8 апреля 2013

Аграрыям венесуэльскага штата Барынас урачыста перадалі 37 грузавікоў МАЗ і 100 трактароў Беларус. Тэхніку выпусцілі на беларуска-венесуэльскіх заводах. На цырымоніі губернатар штата падзякаваў беларускаму народу і асабіста Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за дапамогу ў развіцці прамысловага комплексу Венесуэлы. Зараз у прамысловай зоне Санта-Інес беларусы будуюць завод па вытворчасці дарожна-будаўнічай тэхнікі Амкадор. Яго плануюць запусціць ужо сёлета.