Спецыялісты пачалі вывучэнне чорных скрынь Boeing

21 марта 2016

Сёння спецыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта пачалі вывучэнне чорных скрынь Boeing, які разбіўся ў суботу ў Растове-на-Доне. Абодва самапісцы моцна пашкоджаны, для іх расшыфроўкі спатрэбяцца дадатковыя даследаванні і спецыяльныя працэдуры. Усё гэта, паводле слоў экспертаў, зойме каля месяца. Тым часам сёння аднавіў сваю працу растоўскі аэрапорт. Ён зноў прымае і адпраўляе рэйсы. Самалёт авіякампаніі FlyDubai, нагадаем, пацярпеў крушэнне пры заходзе на другі круг пасадкі. Загінулі 62 чалавекі - 55 пасажыраў і 7 членаў экіпажа. Паводле адной з версій, да крушэння магла прывесці памылка пілатавання. Не выключаецца і тэхнічная няспраўнасць.