Савет Расія - НАТА павінен аднавіць сваю работу

2 декабря 2015

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін НАТА ў Бруселі. Паводле яго слоў, мы жывём сёння ў свеце, поўным рызык, і калі ёсць магчымасці за кошт абмену інфармацыяй іх знізіць, то мы павінны іх выкарыстаць. Нагадаем, дзейнасць савета Расія - НАТА была спыненая летась у красавіку з-за падзей на ўсходзе Украіны.