Савет ЕС адобрыў увядзенне бязвізавага рэжыму з Грузіяй

27 февраля 2017

Сёння Савет ЕС адобрыў увядзенне бязвізавага рэжыму паміж краінамі супольнасці і Грузіяй. Савет прыняў пастанову па візавай лібералізацыі для грамадзян Грузіі, якія адпраўляюцца ў ЕС на тэрмін да 90 дзён на працягу перыяду ў 180 дзён.

Ужо з канца сакавіка грамадзяне Грузіі змогуць без віз на кароткатэрміновы перыяд наведваць краіны Шэнгенскай зоны."Гэта пагадненне зблізіць народы Грузіі і ЕС і будзе спрыяць умацаванню турызму і дзелавых сувязяў, - лічаць у Еўропе.