Савет Бяспекі ААН заклікае расследаваць гібель журналістаў УДТРК ва Украіне

18 июня 2014

Савет Бяспекі ААН заклікае расследаваць гібель журналістаў Усерасійскай дзяржтэлерадыёкампаніі на ўсходзе Украіны. Раней была пацверджаная гібель пад Луганскам гукааператара здымачнай групы Антона Валошына. Яго цела знайшлі на месцы мінамётнага абстрэлу. У апазнанні ўдзельнічаў аператар здымачны групы Віктар Дзянісаў. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу тэлеканала. Напярэдадні здымачная група УДТРК патрапіла пад мінамётны абстрэл у раёне пасёлка Металіст. Карэспандэнт Ігар Карнялюк памёр у бальніцы.