Выпрабаванні беларускай стралковай зброі прайшлі ў войсках

22 декабря 2021
Першыя выпрабаванні беларускай стралковай зброі сёння прайшлі ў войсках. Аўтамат SMAR-100BPM і снайперскую вінтоўку SCR-1200 адстралялі ў 5-й асобнай брыгадзе спецпрызначэння. З аўтамата было зроблена паўтысячы стрэлаў, з вінтоўкі - каля сотні. Практычна ўсе дасягнулі цэлі. Абодва ўзоры створаны адным з прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама. Распрацоўка пачалася некалькі гадоў назад па даручэнні Прэзідэнта. Зброя ўжо была прадстаўлена на ваеннай выставе MILEX. На працягу двух гадоў узоры праходзілі ўнутраныя выпрабаванні. Паводле іх вынікаў аўтамат мадэрнізавалі. І вось сёння з пракачанай версіі ўпершыню страляў баец Узброеных Сіл Беларусі.