Савет Бяспекі ААН адобрыў праект рэзалюцыі па ўрэгуляваннi сірыйскага крызісу

19 декабря 2015

Дакумент быў прыняты аднагалосна па выніках пяцігадзіннай дыскусіі. Рэзалюцыя прадугледжвае пачатак перамоў паміж афіцыйным Дамаскам і ўмеранай апазіцыяй. Назіраць за гэтым працэсам - ён стартуе ў студзені - будуць прадстаўнікі ААН. Кантролем выканання дамоўленасцяў зоймецца Савет Бяспекі. Таксама, паводле рэзалюцыі, неўзабаве ў Сірыі павінна пачацца праца над праектам новай Канстытуцыі, на працягу паўгода ў арабскай рэспубліцы будзе сфарміраваны пераходны ўрад. Праз 18 месяцаў у краіне пройдуць выбары. Пра будучыню Башара Асада ў дакуменце згадванняў няма.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі: "Упэўненыя, што нашы калегі ў камандзе Стафана дэ Містуры падыдуць да гэтых даручэнняў з усёй адказнасцю, бесстаронна, не паддаючыся на магчымыя спробы аказаць на іх ціск у той або іншы бок і кіруючыся выключна задачай садзейнічання знаходжанню ўзаемнай згоды паміж урадам і апазіцыяй, як таго і патрабуе прынятая сёння рэзалюцыя".

Зараз галоўнае пытанне - якія менавіта прадстаўнікі ўзброенай апазіцыі будуць удзельнічаць у перамовах з Асадам. У новай рэзалюцыі Савета Бяспекі гаворыцца, што па гэтым пункце яшчэ трэба дасягнуць агульнага разумення. Спрэчкі пра тое, якія групы апазіцыянераў можна лічыць тэрарыстычнымі, а якія не, працягваюцца.