Савет Бяспекі ААН занепакоены ваеннай аперацыяй Турцыі ў Сірыі

17 октября 2019
Савет Бяспекі ААН выказвае занепакоенасць у сувязі з магчымасцю вызвалення тэрарыстаў падчас ваеннай аперацыі Турцыі на поўначы Сірыі. Такую заяву пасля правядзення закрытай сустрэчы Савета зрабіў старшыня Савета Бяспекі ААН. Было падкрэслена, што ў прымежнай зоне пагаршаецца гуманітарная сітуацыя. 9 кастрычніка Анкара пачала ваенную аперацыю "Крыніца міру" на паўночным усходзе Сірыі. Пазней было заяўлена пра пачатак наземнай часткі аперацыі.