Савет Бяспекі ААН асуджае ракетны запуск КНДР

16 мая 2017

У прынятым аднагалосна дакуменце падкрэсліваецца, што Паўночная Карэя павінна адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў і запускаў балістычных ракет. У адваротным выпадку будуць уведзеныя новыя санкцыі.

У нядзелю Пхеньян ізноў запусціў балістычную ракету сярэдняй далёкасці, якая праляцела каля 700 кіламетраў і звалілася ў Японскім моры.