Сотні жыхароў Якуціі плануюць эвакуіраваць у бліжэйшы час расійскія ратавальнікі

15 мая 2013

Сотні жыхароў Якуціі плануюць эвакуіраваць у бліжэйшы час расійскія ратавальнікі: у рэгіёне пачалася вясновая паводка. Падтоплены некалькі дзясяткаў жылых дамоў і падворкаў. Зачынены аэрапорт Сярэднекалымска. Сітуацыя, паводле слоў спецыялістаў, прыйдзе ў норму не хутка. Штодня павышаецца ўзровень у рэках Лена і Калыма. Паводка сёлета можа закрануць і сталіцу рэспублікі -  Якуцк.