У Чэрвеньскім раёне праходзіць абласны фестываль актыву БРСМ "Валошкавы вянок"

17 августа 2019

Рускі жым, падняцце гіры і паласа перашкод! Паўтысячы маладых людзей з усіх раёнаў Мінскай вобласці актыўныя выхадныя правядуць на турзлёце ў Чэрвеньскім раёне. Там праходзіць абласны фестываль актыву БРСМ "Валошкавы вянок". 23 каманды на працягу двух дзён будуць спаборнічаць і выяўляць свае творчыя здольнасці ў розных конкурсах. Здымуць лепшае фота, створаць камандную форму і прыгатуюць кулінарны шэдэўр у палявых умовах.

Праграма адпачынку актыву БРСМ завершыцца заўтра. Фестываль "Валошкавы вянок" на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна праходзіць ужо чацвёрты раз.